Старшыня польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT Рафал Мільчарскі паведаміў, што на дадзены момант перавозчык не плануе забіраць 10 самалётаў Boeing 737 – MAX 8. Польская авіякампанія заказала 15 гэтых машын. У цяперашні час пяць з іх ужо лётаюць пад бела-чырвоным сцягам. Аднак крызіс у авіяперавозках, выкліканы спачатку забаронай выкарыстання гэтай мадэлі, а потым пандэміяй, прычыніўся да таго, што LOT на дадзены момант не мае патрэбы ў дадатковых самалётах гэтага тыпу:
- Кантракт, які мы падпісалі, не накладае на нас абавязак забіраць гэтыя самалёты. Вядома, самалёты, якія мы будзем набываць, мусяць у першую чаргу, гарантаваць бяспеку і тое, што іх эксплуатацыя будзе мець эканамічнае абгрунтаванне.
LOT не забраў таксама два замоўленыя самалёты Boeing 787 Dreamliners. Аднак гэтыя самалёты будуць патрэбныя пасля аднаўлення рэйсаў з ЗША. Старшыня LOT не выключыў, што кампанія будзе шукаць самалёты таксама іншых вытворцаў, акрамя Boeing. Рафал Мільчарскі адзначыў, што экалогія стане важным крытэрыем:
- LOT з'яўляецца кампаніяй, якая прыкладае вялікае значэнне да экалагічных пытанняў, да выкідаў CO2. І я мяркую, што кожны новы самалёт LOT гэта будзе сучасным, экалагічным, які будзе выконваць найбольш жорсткія нормы выкідаў.
У цяперашні час LOT выкарыстоўвае розныя мадэлі самалётаў Boeing і Embraer, а таксама турбавінтавыя самалёты Bombardier на меншыя адлегласці. Аднак яны будуць выведзены з эксплуатацыі ў 2022 годзе.
яс