Беларуская Служба

У Польшчы самы нізкі ўзровень беспрацоўя на фоне ўсяго ЕЗ

01.06.2021 18:19
У зоне еўра беспрацоўе ў красавіку склала 8 адсоткаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарSergey Nivens/ Shutterstock.com

У красавіку беспрацоўе ў Еўразвязе склала 7,3 працэнта і не змянілася ў параўнанні з папярэднім месяцам, паведамляе Еўрастат.

 У гадавым вылічэнні беспрацоўе павялічылася на 1,3 працэнтнага пункта (у красавіку 2020 года - складала 6,7 працэнта). У зоне еўра беспрацоўе ў красавіку склала 8 адсоткаў. Самае нізкае беспрацоўе ў ЕЗ зафіксавана ў Польшчы - 3,1 працэнта. Самы высокі ўзровень у Іспаніі, дзе складае 15,1 працэнта.

Еўрастат таксама прадставіў дадзеныя аб беспрацоўі сярод занятых ва ўзросце да 25 гадоў. Тут Германія мае самы нізкі ўзровень - 6,1 працэнта, а самы высокі - Іспанія - 38 працэнтаў. У Польшчы ў гэтую групу ўваходзіць 12,6 працэнта людзей да 25 году жыцця.

Еўрастат таксама паведаміў пра ацэнкі росту дынамікі коштаў у зоне еўра. Папярэднія дадзеныя паказваюць, што ў маі гэта будзе 2 працэнты (у гадавым вылічэнні), у красавіку - 1,6 працэнта ў красавіку. Найхутчэй цэны растуць у Люксембургу - на 4 адсоткі ў гадавым вылічэнні.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі