Перадавыя лічбавыя тэхналогіі будуць падтрымліваць пошукавую і перапрацоўчую дзейнасць Польскай нафтавай і газавай кампаніі. PGNiG запушчае праект Smart Field, дзякуючы якому айчынная здабыча газу павялічыцца на больш за 7 мільярдаў кубічных метраў. У цяперашні час яна складае амаль 4 мільярды кубаметраў.
Кампанія паведаміла, што «дзякуючы выкарыстанню штучнага інтэлекту» можна будзе паскараць аналітычныя працэсы і павялічваць колькасць апрацаваных дадзеных.
Паводле віцэ-старшытні PGNiG Роберта Пэркоўскага (Robert Perkowski) – гэта азначае прадаўжэнне працы шахтаў, якія абслугоўваюць радовішчы, у сярэднім на 10 гадоў:
- Smart Field – гэта інтэграваная сістэма, якая абапіраецца на штучны інтэлект, машыннае навучанне (англ. machine learning) і выкарыстоўванне хмараў. Гэта дазволіць нам паскорыць працу інжынераў і аўтаматызаваць шмат працэсаў.
Палякі штогод спажываюць больш за 20 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу. Паводле агульных ацэнак, да канца 2030 года згаданае спажыванне можа павялічыцца ўдвая.
аз