Беларуская Служба

ЕС разглядае магчымасць увядзення таварнага пашпарта

17.06.2021 12:49
Дакумент будзе ўтрымліваць інфармацыю аб паходжанні, даўгавечнасці, магчымасці рамонту і дэмантажу тавара.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогій Марэк Нядужак(Marek Niedużak) перакананы, што канчаткова ЕС увядзе лічбавы таварны пашпарт. Згаданую ідэю падтрымлівае, у прыватнасці, Еўрапейскі парламент. Паводле віцэ-міністра, таварны пашпарт – добрае рашэнне, перш за ўсё, з пункту гледжання спажыўца, які не з’яўляецца прыхільнікам кароткага выкарыстоўвання розных прыладаў і пакупкі новых у выпадку дэфекту.

Аднак Марэк Нядужак не ўпэўнены ці змены ў заканадаўстве прымусяць змяніць паводзіны спажыўцоў:

- Я не ўпэўнены, ці згаданая ініцыятыва, якая канчаткова будзе ўведзеная ў членскіх краінах на падставе адпаведных зменаў у заканадаўстве, рашуча паўплывае на змены на рынку. Не вядома, як яна будзе ўспрынятыя спажыўцамі, то бок ці адбудзецца змена мадэлі попыту.

Таварныя пашпарты павінны ўтрымліваць інфармацыю аб паходжанні, даўгавечнасці, складзе і магчымасці паўторнага выкарыстання, рамонту і дэмантажу тавара. Яны таксама павінны паведамляць, што зрабіць з таварам па заканчэнні тэрміну эксплуатацыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка