Інвестыцыі будуць рухавіком польскай эканомікі, пераконваў прэмʼер Матэвуш Маравецкі, абвяшчаючы «Урадавы фонд «Польскі парадак»: Праграму стратэгічных інвестыцый». Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што новая эканамічная палітыка ўраду адказвае на сучасныя выклікі, якія стаяць перад Польшчай:
-Нашая новая эканамічная палітыка – гэта адказ на асноўныя выклікі, якія ўзніклі пасля палітычных пераўтварэнняў у краіне, і якія да гэтай пары не былі дастаткова рэалізаваныя. Польскай эканоміцы патрэбныя, перш за ўсё, інвестыцыі, інавацыі, інфраструктура, экспарт, рэалізацыя буйных праектаў, якія будуць карысныя для ўсіх. Усё гэта мы хочам рэалізаваць у рамках праграмы «Польскі парадак».
Кіраўнік урада падкрэсліў, што найлепшая эканамічная палітыка – гэта сінхранізаваная дзейнічаць многіх інструментах, сярод якіх інвестыцыі зʼяўляюцца адным з галоўных рухавікоў:
-Гэта яны вырашаюць пра канкурэнтнасць і эфектыўнасць польскай эканомікі. Гаворка ідзе пра розныя інвестыцыі: у інфраструктуру, грамадства, культуру, ацяпляльную прамысловасць, зялёную энергію. Мы плануем прыцягваць буйныя інвестыцыі там, дзе неабходныя найбольшыя змены, напрыклад, на Сілезію, дзе ўзровень беспрацоўя адзін з найменшых у Польшчы.
Старшыня банку BGK Бэата Дашыньска-Музычка(Beata Daszyńska-Muzyczka) паясніла, што заяўкі на інвестыцыі ў рамках «Урадавага фонду «Польскі парадак»: Праграма стратэгічных інвестыцый» змогуць падаваць нават самыя маленькія органы мясцовага самакіравання:
-Працэс будзе просты. Ён будзе мець электронную формулу. Будуць выразна пазначаныя прыярытэты – павышэнне эфектыўнасці муніцыпальных уладаў, а таксама стварэнне новых інвестыцыйных шанцаў і павышэнне інвестыцыйнай прываблівасці мясцовых грамадстваў.
Бэата Дашыньска-Музычка запэўніла, што падаць заяўкі можна будзе ўжо з наступнага тыдня.
IAR/аз