Беларуская Служба

З 1 ліпеня частку будаўнічых дакументаў можна будзе падаваць па інтэрнэце

30.06.2021 08:02
Электронная падача дакументаў эканоміць час і грошы, пераконваюць чыноўнікі.
.
Будаўніцтва.Photo:MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 ліпеня некаторыя дакументы, звязаныя з будаўніцтвам, можна будзе падаваць па інтэрнэце. Сярод іх, напрыклад, заяўку на дазвол на будаўніцтва з далучаным архітэктурна-будаўнічым праектам.

Дакументы можна будзе падаць з дапамогай прыкладання e-Budownictwo. Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогіі Анна Карнэцка(Anna Kornecka) дадала, што памяняецца форма і аб'ём будаўнічага праекта:

-Архітэктары змогуць падрыхтаваць праект у выглядзе электроннага файла. У сваю чаргу інвестары, або іх упаўнаважаныя змогуць падпісаць праект адным з відаў электроннага подпісу, або пацвердзіць сваім давераным профілем

Як падкрэсліла Анна Карнэцка, электронная падача дакументаў эканоміць час і грошы:

-Такім чынам мы пазбягаем усіх коштаў, звязаных з падрыхтоўкай праектнай дакументацыі. Нагадваю, у выпадку буйных інвестыцый, гэта нават некалькі тысяч злотых. Лічбавы праект, які разам з заяўкай на атрыманне дазволу на будаўніцтва інвестары змогуць падаваць па інтэрнэце – гэта таксама менш працы для адміністрацыі, звязанай з транспартам і захоўваннем дакументаў у папяровым выглядзе.

Працягваецца праца над далейшай распрацоўкай вэб-сайта. Міністэрства хоча пераўтварыць e-Budownictwo ў партал, на якім будуць даступныя розныя электронныя паслугі. Напрыклад, электронны дзённік, электронная кніга будаўнічых абʼектаў альбо электронны Цэнтральны рэестр асобаў, якія маюць будаўнічыя кваліфікацыі іг.д.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі