Гэта наступства таго, што кампаніям усё складаней знайсці рабочых.
На прадпрыемствах заработная плата ў чэрвені вырасла амаль на 10% (дакладна 9,8 працэнта) у гадавым супастаўленні, – паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Адной з прычын росту могуць быць праблемы з вяртаннем гастарбайтэраў з Украіны.
«У чэрвені 2021 г. сярэднямесячная заработная плата ў Польшчы склала 5 802,42 злотых (1260 еўра)» – паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Такога высокага штогадовага павелічэння заработнай платы ў кампаніях (амаль на 10%), не назіралася ў Польшчы з кастрычніка 2008 г.
Прычынай такога высокага павелічэння заробкаў можа быць недахоп працаўнікоў з Украіны ці Беларусі ў сувязі з пандэміяй.
38 адсоткаў работнікаў Украіны з-за ўведзеных у Польшчы абмежаванняў, звязаных з Covid-19, звольніліся альбо адтэрмінавалі свой прыезд у Польшчу, паведамляла месяц таму «Rzeczpospolita».
З 24 чэрвеня Польшча аднавіла абавязковы 10-дзённы каранцін для людзей, якія прыбылі з-за межаў Шэнгенскай зоны. Гэта не датычыцца поўнасцю прышчэпленых людзей, але ва Украіне такіх усяго толькі 3,2 працэнта.
Вернемся яшчэ заробкаў
Сярэдні валавы заробак 5 802,42 злотых (1260 еўра) пазначаны ў працоўным дагаворы азначае чысты заробак у памеры 4 179 злотых (911 еўра). А наймальніку такая плата з усімі ўзносамі абыходзіцца амаль у 7 тысяч злотых (1524 еўра).
Розніца паміж коштам працадаўцы і зарплатай чыстымі рабочага складае 2811 злотых (613 еўра)- гэта падатковая нагрузка і нагрузка на сацыяльнае забеспячэнне, то бок 40% заробку, які пазначаны ў дамове з працадаўцам, адыходзіць дзяржаве.
яс /крыніца businessinsider.com.pl