У Польшчы рыхтуюцца змены падатковай сістэмы. Рэформа будзе ажыццяўляцца ў рамках буйной дзяржаўнай праграмы «Польскі лад».
Урад абяцаў, што ў выніку гэтай рэформы карысці атрымаюць 18 млн палякаў з самага нізка падатковага парогу. Між іншым будзе павялічана сума вольная ад падатку. Цяпер для падаткаплатнікаў, у якіх малы гадавы прыбытак, вольная сума складае 8 тысяч злотых (1750 еўра). Урадам прапануецца яе павысіць да 30 тысяч (6550 еўра).
Міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі заявіў, што таксама каля 90% пенсіянераў будуць плаціць больш нізкія падаткі. Для амаль адной пятай падаткаплацельшчыкаў рэформа павінна быць не заўважнай, а 13% палякаў з найбольш высокім прыбыткам будуць аддаваць дзяржаве большыя падаткі.
- Гэтую рэформу трэба ўспрымаць у якасці інвестыцыі ў развіццё краіны. Агулам у падаткаплатнікаў застануцца дадатковыя 8 млрд злотых. Усе льготы складаюць 20 млрд злотых. Мэтанакіравана падатковая рэформа прывядзе да таго, што польская эканоміка стане вельмі хутка развівацца пасля пандэміі.
Згодна з запланаванай рэформай, людзі, якія атрымліваюць мінімальную зарплату, наогул перастануць плаціць падаткі. Падатак зменшыцца для людзей, у якіх валавы заробак да 5700 злотых у месяц (1244 еўра). Павелічэнне ўзносаў павінны чакаць людзі, якія зарабляюць больш за 12,8 злотых у месяц (2794 еўра). Большыя падаткі і ўзносы заплацяць найбагацейшыя ў Польшчы, то бок з трэцяга падатковага парога.
Пасля рэформы ўсе плацельшчыкі ў Польшчы будуць плаціць аднолькавы ўзнос на медыцынскую страхоўку ў памеры 9% даходу і гэтая сума не будзе падлягаць адлічэнню ад падатку.
Змены павінны ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.
яс