Да 3 верасня бягучага года кампаніі могуць падаваць прапановы на праектаванне і будаўніцтва Віленскага філіяла Беластоцкага ўніверсітэта, паведаміла ВНУ. Гэта ўжо чацвёрты конкурс па гэтай справе. Апошні быў адменены па фармальных прычынах.
З 2007 года ў Вільні дзейнічае Факультэт эканомікі і інфарматыкі Беластоцкага ўніверсітэта. ВНУ мае ў літоўскай сталіцы свой будынак, які ўсё ж не выкарыстоўваецца з-за дрэннага тэхнічнага стану. Таму плануецца ягоны рамонт і пашырэнне.
Тэндар датычыць праектавання і будаўніцтва аб'екта на вуліцы Макова 22 у Вільні разам з тэхнічнай інфраструктурай, стаянкамі і ўпарадкаваннем навакольнай тэрыторыі. Плошча, прызначаная для інвестыцый, складае больш за 2 тысячы квадратных метраў. Канцэпцыя забудовы гатовая. Яна ўяўляе сабой чатырохпавярховы будынак з мансардай і склепам, плошчай у больш за 3 тысячы квадратных метраў.
Будаўніцтва будзе фінансавацца за кошт уласных сродкаў універсітэта і субсідый Міністэрства адукацыі і навукі.
Факультэт эканомікі і інфарматыкі Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні, які працуе з кастрычніка 2007 года, быў першым замежным філіялам, заснаваным польскім універсітэтам. Гэта таксама быў першым філіялам замежнага ўніверсітэта ў Літве.
PAP/аз