Кіраўнік украінскай сеткі газаправодаў GTS заявіў, што яго краіна і Польшча могуць падарваць расійскую манаполію на пастаўкі газу ў Еўропу. Па словах Сяргея Макагона, гэта можа адбыцца, у прыватнасці, дзякуючы польскаму тэрміналу СПГ і ўкраінскім сховішчам для захоўвання блакітнага паліва.
Заяву Сяргея Макагона цытуе прэс -служба ўкраінскага аператара GTS. Паводле яго слоў, Украіна і Польшча маюць у сваім распараджэнні некалькі варыянтаў выкарыстання сістэм сеткі перадачы такім чынам, каб знішчыць дамінуючае становішча «Газпрама» на еўрапейскім рынку. Адзін з варыянтаў – гэта захоўванне газу з тэрмінала СПГ у Свінавуйсці ва ўкраінскіх падземных сховішчах газу. Украіна мае найбуйнейшыя сховішчы гэтага тыпу, здольныя акумуляваць больш за 30 млрд кубаметраў блакітнага паліва. Кіраўнік украінскага аператара GTS таксама паказвае на патэнцыял будаванага газаправода «Балтыйская труба», які злучае Польшчу, Данію і Нарвегію, а таксама дае магчымасць злучыцца з краінамі Балтыі і тэрміналам у Клайпедзе. Сяргей Макагон падкрэслівае таксама неабходнасць структурных інвестыцый у Польшчы, якія дазволяць развіваць газавае злучэнне паміж Украінай і Польшчай.
Украіна, як і Польшча, лічыць, што газаправод «Паўночны паток -2», які злучае Расію і Германію, павялічыць расійскую манаполію і пагражае еўрапейскай бяспецы.
IAR/яс