„Падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў вельмі важная для развіцця Ініцыятывы Трох мораў” - , казаў аб гэтым на Саміце лічбавых тэхналогій у Таліне прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Ён звярнуў таксама ўвагу на важнасць кібербяспекі прадпрыемстваў і дзяржаўных структур, асабліва ва ўмовах нарастаючай пагрозы з боку Расіі.
Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што ў краінах Трох мораў менавіта малыя і сярэднія прадпрыемствы складаюць аснову эканамічнага развіцця і што яны заслугоўваюць падтрымкі ў многіх сферах:
«Трансатлантычнае супрацоўніцтва і трывалыя асновы для развіцця інфраструктуры для малых і сярэдніх прадпрыемстваў заключаюцца ў тым, каб забіць некалькі птушак адным стрэлам. Мы інтэнсіўна развіваем сектар гэтых прадпрыемстваў, і яны стымулююць рост канкурэнтаздольнасці ўсяго Еўрапейскага Звязу».
Кіраўнік урада таксама падкрэсліў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках Ініцыятывы Трох мораў.
«Гэта станоўча ўплывае як на бягучую эканамічную сітуацыю, так і дазваляе нам эфектыўна рэагаваць на выклікі, якія стаяць перад краінамі нашага рэгіёну», сказаў Маравецкі.
Талінскі лічбавы саміт прысвечаны ўзаемасувязі трансгранічнай інфраструктуры, геапалітыкі і лічбавых тэхналогій.
IAR/яс