Беларуская Служба

Паліўны канцэрн ORLEN пашырае сваю прысутнасць у Нямеччыне

07.09.2021 15:29
Кампанія ORLEN у Нямеччыне мае 586 заправак пад маркай STAR, а чарговыя будуць працаваць пад брэндам ORLEN.
Аўдыё
  • „Падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў вельмі важная для развіцця Ініцыятывы Трох мораў”; Паліўны канцэрн ORLEN пашырае сваю прысутнасць у Нямеччыне; Украіна і Польшча могуць падарваць расійскую манаполію на пастаўкі газу ў Еўропу.
Daniel Obajtek
Daniel ObajtekMateusz Wlodarczyk/Forum

Паведаміў аб гэтым старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек. Ён адзначыў, што «развіццё і інвестыцыі Orlen у Нямеччыне – гэта не толькі бізнес, але і прэстыж і гонар».

Даніэль Абайцек прадставіў планы кампаніі падчас прэс-канферэнцыі на запраўцы Orlen пад Берлінам.

Да канца году пад брэндам ORLEN у Нямеччыне агулам будуць працаваць сем заправак:

- Мы развіваемся ў Нямеччыне. Мы выпрацавалі брэнд ORLEN і ўжо час паказаць яе ў гэтай краіне.

Кампанія ORLEN у Нямеччыне мае 586 заправак пад маркай STAR, а чарговыя будуць пад брэндам ORLEN.

- Усе запраўкі, на якіх мы будзем рабіць рамонт у працэсе мадэрнізацыі і інвестыцыі, будуць працаваць пад эмблемай ORLEN.

Старшыня Абайтэк адзначыў, што на запраўках у Нямеччыне прадаюцца шматлікія польскія тавары.

– Паза межамі краіны ў нас больш за адну тысячу заправак і мы там прадаем польскія тавары, бо гэта, між тым, таксама рухае эканоміку. Гэта эканамічны патрыятызм у дзеянні.

Агулам у кампаніі ORLEN 2800 заправак. Кампанія плануе павялічыць колькасць да 3,5 тысяч.

Група ORLEN мае самую вялікую сетку заправачных станцый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, размешчаную ў Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, Славакіі і Літве.

Перадача «Пульс польскай эканомікі» ў далучаным файле

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі