Беларуская Служба

17 удзельнікаў з Польшчы прымуць удзел у спаборніцтвах Euroskills

22.09.2021 07:34
Euroskills – самае прэстыжнае галіновае спаборніцтва на Старым кантыненце.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

17 удзельнікаў з Польшчы прымуць удзел у спаборніцтвах Euroskills, якія ў сераду стартуюць у аўстрыйскім горадзе Грац. Euroskills – самае прэстыжнае галіновае спаборніцтва на Старым кантыненце. У ім могуць прымаць удзел студэнты, выпускнікі або працаўнікі ва ўзросце 18-26 гадоў.

Удзельнікі змагаюцца за тытул чэмпіёна Еўропы ў дзясятках галінаў прамысловасці – ад цырульні і гастраноміі да навыкаў, звязаных з прамысловасцю 4.0.

Як сказаў генеральны дырэктар Фонду развіцця сістэмы адукацыі Павел Пашытэк (Paweł Poszytek), поспех у конкурсе адкрывае дзверы ў сусветную кар'еру:

- Гэтыя спаборніцтвы вельмі складаныя і патрабавальныя. Хоць кожная з гэтых прафесіяў мае ўласнае спаборніцтва на еўрапейскім і сусветным узроўнях, то адмыслоўцы згодныя, што WorldSkills – гэта самы высокі ўзровень прафесіяналізму.

Польская каманда возьме ўдзел у 16 дысцыплінах. Конкурс пачнецца ў сераду і працягнецца да нядзелі. У Аўстрыю прыедуць прадстаўнікі 30 краін, каб прадставіць найвышэйшы ўзровень майстэрства ў сваёй галіне.
Польшча хадайнічае за магчымасць арганізаваць сусветнае выданне конкурсу WorldSkills у 2027 годзе.

WorldSkills і EuroSkills – гэта цыклічныя міжнародныя мерапрыемствы, накіраваныя на прасоўванне прафесійнага майстэрства.

IRA/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі