Польскі канцэрн па здабычы і вытворчасці медзі KGHM і амерыканская кампанія NuScale Power LLC падпісалі ліст аб намерах па падрыхтоўцы да будаўніцтва крыніц атамнай энергіі ў Польшчы. NuScale Power – амерыканская прыватная кампанія, якая распрацоўвае і рэалізуе невялікія модульныя рэактары (SMR).
Згодна з пагадненнем, першы такі атамны рэактар павінен пачаць пастаўляць энергію для KGHM яшчэ ў 2029 годзе. Старшыня канцэрну Марцін Хлюдзіньскі(Marcin Chludziński) сказаў, што доступ да аптымальнай і таннай энергіі – гэта інтарэс Польшчы:
- Гэта будзе вырашаць пра канкурэнтнасць польскай прамысловасці і бізнесу, а таксама пра канкурэнтнасць Польшчы – прывабнага месца для замежных інвестыцыяў. Гэта важнае таксама для нас. Нагадваю, KGHM – другі найбуйнейшы спажывец электраэнергіі ў Польшчы.
Старшыня KGHM таксама сказаў, што супрацоўніцтва з амерыканскай кампаніяй дазволіць польскаму боку не толькі выкарыстоўваць перадавыя тэхналогіі, але і папулярызаваць іх у іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
«Важна, каб мы былі не толькі спажыўцамі, але таксама развіваліся ў тэхналагічным плане», – сказаў Хлюдзіньскі.
Як даведалася Польскае радыё, першыя малыя модульныя рэактары будуць запушчаныя на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.
IAR/аз