Кампанія PKN Orlen запусціла новыя паслугі Orlen Paczka, то бок адкрыла 200 пасылачных машын. Да канца года іх будзе 500, а ў будучым годзе ў краіне павінны запрацаваць 2 тысячы прылад гэтага тыпу.
Аўтаматы будуць працаваць кругласутачна. У кліентаў ёсць тры дні на на тое, каб забраць сваю пасылку.
Старшыня кампаніі Даніэль Абайцек(Daniel Obajtek) паведаміў, што да 2030 года кампанія ўкладзе ў гэтую дзейнасць прыкладна 11 мільярдаў злотых():
-Мы плануем павялічыць колькасць бензакалонак у Польшчы і за мяжой; мадэрнізаваць тыя, якія ўжо працуюць. Апрача традыцыйнага спосабу продажу, мы плануем таксама развіваць іншыя спосабы, напрыклад, электронную камерцыю (e-commerce), якая звязаная з кур’ерскімі паслугамі.
У сваю чаргу член праўлення PKN Orlen Патрыцыя Клярэцка(Patrycja Klarecka) дадала, што кампанія вельмі ўважліва сочыць за спажывецкімі тэндэнцыямі:
-Найбольш папулярным і экалагічным відам электроннай камерцыі зяў’аюцца пасылачныя машыны. Таму мы вырашылі развівацца ў гэтым напрамку. Нашыя пасылачныя машыны абслугоўвае сучаснае прыкладанне на смартфоны, якое дазваляе сачыць за трасай нашай пасылкі і безкантактна атрымаць пасылку з машыны.
Пасылачныя машыны працуюць, між іншым, у Варшаве, Кракаве, Плоцку, Гданьску, Гдыні, Лодзі, Познані, Вроцлаве і гарадах Сілезіі.
IAR/аз