Прадстаўнікі Польшчы заваявалі тры бронзавыя медалі ў прафэсійных спаборніцтвах EuroSkills, якія прайшлі ў гарадку Грац у Аўстрыі. EuroSkills – гэта самы прэстыжны конкурс прафесійных навыкаў на Старым кантыненце, які прасоўвае галіновую адукацыю. У ім могуць прымаць удзел студэнты, выпускнікі або працаўнікі ва ўзросце 18-26 гадоў.
Яго ўдзельнікі змагаюцца за тытул Чэмпіёна Еўропы ў дзясятках дысцыплінаў. У сёлетнім спаборніцтве ўдзельнічалі 17 палякаў.
Барташ Віхэрэк(Bartosz Wicherek) заваяваў бронзавы медаль у катэгорыі падрыхтоўка ежы. У інтэрв'ю Польскаму радыё ён адзначыў, што конкурс старанна правяраў веды і падрыхтоўку ўдзельнікаў:
-У нас былі тры дні працы. У першы дзень мы павінны былі рыхтаваць качку. Другога – рыбу. У сваю чаргу трэцяга дня правяралі нашыя веды, то бок мы рабілі тэсты.
Бронзавы медаль па зварцы заваяваў Міхал Фармэля(Michał Formela), які распавёў, колькі часу прысвяціў на падрыхтоўку:
-Я рыхтаваўся да гэтых спаборніцтваў год можа два гады. Гэта шмат часу. Я ўклаў у гэта ўсё сваё сэрца і зрабіў усё магчымае.
У сваю чаргу Пётр Глязік(Piotr Glazik) заваяваў бронзу ў фларыстыцы.
У наступным годзе ў Шанхаі пройдзе WordSkills – конкурс, які прыцягвае ўдзельнікаў з усяго свету. Польскія адборачныя спаборніцтвы адбудуцца ў канцы лістапада ў Гданьску.
Польшча хадайнічае за магчымасць арганізаваць сусветнае выданне конкурсу WorldSkills у 2027 годзе.
WorldSkills і EuroSkills – гэта цыклічныя міжнародныя мерапрыемствы, накіраваныя на прасоўванне прафесійнага майстэрства.
IAR/аз