У Польшчы адкрываецца ўсё больш гэтак званых «dark stores», інакш «цёмных крамаў». Гэта, можна сказаць, спецыфічныя склады для кур'ераў, дзякуючы якім яны могуць хутка даставіць тавар кліентам.
«Цёмныя крамы» – гэта знак часу і анонс новай бізнес-мадэлі, лічыць псіхолаг Мацей Ёнэк (Maciej Jonek):
- «Цёмныя крамы» зручныя, паколькі мы можам карыстацца прапановамі крамаў, а прадукты пастаўляюць нам дадому. Гэта важнае асабліва цяпер, калі мы часта працуем дома, калі ў нас нейкія сумневы адносна наведвання грамадскіх месцаў. Такія крамы зручныя таксама асобам з абмежаванай мабільнасцю.
Дыстанцыйныя пакупкі – гэта сусветная тэндэнцыя. Пандэмія каранавіруса даказала, што такім чынам можна купляць не толькі адзенне або абутак, але таксама харчовыя тавары і паслугі.
IAR/аз