Надоечы падчас з'езда ў гарадку Пшысуха(Przysucha) у Мазавецкім ваяводстве польская кіроўная партыя «Права і справядлівасць» прадставіла найважнейшыя элементы сацыяльна-эканамічнай праграмы «Польскі парадак», накіраваныя для сельскай гаспадаркі і фермераў у Польшчы.
Палітыкі казалі пра выраўноўванне даплатаў да сельскагаспадарчай вытворчасці да сярэдняга ўзроўню ў краінах ЕС, павышэнне рэнтабельнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, палягчэнне рознічнага гандлю і новую сістэму сельскагаспадарчага страхавання.
У з’ездзе ўдзельнічалі, між іншым, прэмʼер, міністр сельскай гаспадаркі, еўракамісар па сельскай гаспадарцы і старшыня кіроўнай партыі.
Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki)гаварыў пра паляпшэнне страхавой сістэмы для фермераў і сродкі на забеспячэнне ад засухі:
- Кожны фермер, які захоча застрахавацца атрымае даплату ад дзяржавы.
У сваю чаргу старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі(Jarosław Kaczyński) запэўніваў, што адзіным паспяховым спосабам барацьбы з афрыканскай чумой свіней з’яўляецца адстрэл дзікоў.
Паводле яго, да паляпшэння сітуацыі прычыніцца таксама новы закон аб паляванні, праект якога быў ужо перададзены на разгляд у Сейм:
- Гэты закон павінен вырашыць таксама іншыя праблемы, якія хвалююць фермераў, напрыклад, пытанне паляўнічага ўрону.
У сваю чаргу пра павелічэнне магчымасцяў непасрэднага продажу ўласных пладоў гаварыў міністр сельскай гаспадаркі Гжэгаж Пуда. Ён таксама паведаміў, што ўрад рыхтуе новыя склады і лагістычныя цэнтры. На гэтую мэту быў прызначаны амаль мільярд еўра. Апрача таго ў Польшчы ўзнікне марскі агра-порт, які павінен дапамагчы ў рэнтабельным экспарце сельскагаспадарчай вытворчасці.
IAR/аз