Прэзідэнт Анджэй Дуда задаволены зменамі, якія адбыліся ў гнезненскай кампаніі па вытворчасці адзення Polanex пасля атрымання дзяржаўнай падтрымкі з боку Агенцтва прамысловага развіцця.
Кіраўнік дзяржавы наведаў кампанію, якая была прымушаная зачыніцца з-за пандэміі каранавіруса. Праз некалькі месяцаў яна аднавіла сваю дзейнасць:
-Кампанія апынулася на мяжы банкруцтва. На шчасце дапамагла дзяржава, у прыватнасці Агенцтва прамысловага развіцця. Памянялася кіраўніцтва, паступілі сродкі з урадавых праграмаў. Усё, каб кампанія магла далей развівацца.
Анджэй Дуда таксама вельмі станоўча ацаніў змены, якія адбыліся ў кампаніі ў адносінах да супрацоўнікаў:
- Урэшце былі створаныя прыстойныя ўмовы працы. Зараз гэта сусветныя стандарты. Да гэтага дайшлі мадэрнізацыя вытворчых лініяў і ідэі новага кіраўніцтва, калі гаворка ідзе пра прасоўванне кампаніі на складаным і патрабавальным рынку.
Polanex быў заснаваны ў 1945 годзе. Першапачаткова кампанія выпускала ручнікі, матрацы, штаны, галаўныя ўборы, фартухі, жаночыя сукенкі. У 1951 годзе асартымент быў абмежаваны і з гэтага моманту Polanex стаў у асноўным вытворцам кашуляў.
Цягам 70 гадоў кампанія Polanex выпрадукавала больш за 50 мільёнаў кашуль для кліентаў з усяго свету.
IAR/аз