Беларуская Служба

Сярэдняя зарплата вырасла ў Польшчы на 8,7%, з занятасць – на 0,6%

19.10.2021 15:31
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала найноўшыя эканамічныя дадзеныя за верасень.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдняя зарплата з улікам падаткаў і збораў у сектары прадпрыемстваў у верасні 2021 года склала 5 841,16 злотых (больш за 1 278 еўра), што азначае павелічэнне на 8,7%. У сваю чаргу занятасць у гэтым сектары вырасла на 0,6%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Дырэктар Дэпартамента эканамічных аналізаў Santander Bank Polska Пётр Бельскі(Piotr Bielski) сказаў, што рост занятасці крыху слабейшы, чым у жніўні, калі згаданы паказчык павялічыўся на 0,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. «Тым не менш, гэта не самы горшы вынік», – падкрэсліў эканаміст:

- Кампаніі надалей шукаюць новых супрацаўнікоў і гэта будзе суправаджаць рост зарплатаў на каля 9%. Аказваецца, што попыт кампаніяў на працаўнікоў не так лёгка задаволіць.

Гэта адбываецца па розных прычынах, дадаў Пётр Бельскі:

- Частка студэнтаў яшчэ не вярнулася на рынак – нагадваю, што дадзеныя датычаць верасня. Некаторыя супрацоўнікі памянялі прафесію. Таму гэты рост попыту на супрацоўнікаў так цяжка задаволіць. А паколькі рэзервы тут невялікія, адтуль і дынаміка ў зарплатах. Можна сказаць, што гэта пацвярджэнне тэндэнцыі з мінулых месяцаў.

Нагадваем, сённяшнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення датычаць кампаній,якія працаўладкоўваюць больш за 9 супрацоўнікаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі