Больш за 2 мільярды 800 мільёнаў злотых(амаль 607 мільёнаў еўра) будуць выдзеленыя з урадавай сацыяльна-эканамічнай праграмы «Польскі парадак» на інвестыцыі ў Мазовіі. Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл (Konstanty Radziwiłł) паведаміў аб размеркаванні сродкаў у рамках першага, пілотнага прыёму заявак. Большасць прынятых заявак датычыць дарожнай інфраструктуры, сказаў ваявода:
-Найбольшая колькасць заявак, пададзеных у рамках праграмы «Польскі парадак» – гэта просьбы аб фінансаванні праектаў, звязаных з дарожнай інфраструктурай. Паводле папярэдніх ацэнак 1 мільярд 300 мільёнаў злотых (282, 5 мільёна еўра) будуць прызначаныя на мадэрнізацыю дарогаў у Мазовіі.
На другім месцы апынуліся заявы па фінансаванні праектаў па водазабеспячэнні і каналізацыі, а таксама спартыўнай і адукацыйнай інфраструктуры. Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл выказаў надзею, што атрыманыя грошы палепшаць матэрыяльнае становішча гмінаў і іх жыхароў.
У рамках урадавай праграмы «Польскі парадак» беззваротную падтрымку атрымаюць больш за 2 780 польскіх гмінаў.
IAR/аз