Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдзеліў энергетычнаму канцэрну Tauron пазыку ў памеры 2,8 мільярда злотых (больш за 608,5 мільёна еўра). Крэдыт будзе поўнасцю прызначаны на пашырэнне электраразмеркавальнай сеткі ў паўднёвай і паўднёва-заходняй Польшчы.
Сродкі будуць выдаткаваныя, між іншым, для падключэнне новых кліентаў, разумныя сістэм вымярэння, а таксама мадэрнізацыю і пашырэнне трансфарматарных станцый. Завяршэнне гэтых інвестыцый плануецца да канца 2026 года. Атрыманыя сродкі канцэрн зможа выкарыстаць на працягу трох гадоў з моманту падпісання дагавора, а максімальны тэрмін іх пагашэння складае 18 гадоў.
Еўрапейскі інвестыцыйны банк – гэта крэдытная ўстанова Еўрапейскага Саюза, якая выдзяляе доўгатэрміновыя крэдыты дзяржавам-членам. У 2020 годзе Група ЕІБ вылучыла 5,2 мільярда еўра на фінансаванне праектаў у Польшчы.
IAR/аз