Група Azoty прадставіла сваю стратэгію на 2021-2030 гады. У ейных рамках будзе запушчаны праект «Зялёныя «Azoty». Яго галоўная мэта: дэкарбанізацыя і скарачэнне выкідаў установак групы, рэалізацыя даследчых праектаў і распрацовак у адпаведнасці з праграмай Еўрапейскага зялёнага пагаднення і ўкараненне новых рашэнняў у галіне экалагічных і аднаўляльных крыніц энергіі з нулявым выкідам. Гаворка ідзе, між іншым, пра сонечную энергію і энергію ветру.
Мяркуецца таксама, што інвестыцыі ў «зялёныя» праекты і праекты па дэкарбанізацыі складуць амаль 2,7 мільярда злотых (587 мільёнаў еўра). Старшыня групы Томаш Хінц(Tomasz Hinc) адзначыў, што гэта адзін з важнейшых этапаў у развіцці групы:
-Нашая стратэгія да 2030 года – гэта адказ на асноўныя выклікі сучаснага свету. Яна ахоплівае навакольнае асяроддзе, грамадства і бяспеку. Гэта сучасныя выклікі вызначаюць напрамак новай стратэгіі Групы «Azoty». Гаворка ідзе пра клопат пра навакольнае асяроддзе, змены правілаў, ролю ўгнаенняў у бяспецы прадуктаў харчавання і стабільнае развіццё сельскай эканомікі.
Ён дадаў, што група будзе ўмацоўваць свае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне вытворчасці ўгнаенняў і хімічнай прамысловасці ў Еўропе:
-Мы плануем запусціць праекты з выкарыстаннем аднаўляльных крыніцаў энергіі. Дзякуючы гэтаму мы дэкарбанізыем дзейнасць Групы «Azoty». У сваіх дзеяннях мы не толькі выходзім насустрач сучасных выклікаў і новых кліматычных правілаў, але таксама адказваем на экалагічныя чаканні кліентаў XXI стагоддзя.
Згодна з планамі, агульная магутнасць новых аднаўляльных крыніц энергіі Групы «Azoty» ў 2030 годзе складзе амаль 300 мегават.
IAR/аз