У снежні Польшча арганізуе лічбавы саміт ААН у Катавіцах. «Падзея будзе прысвечана кіраванню інтэрнэтам і будучыні лічбавага свету», – сказаў упаўнаважаны па пытаннях арганізацыі саміту міністр Кшыштаф Шубэрт(Krzysztof Szubert). Сустрэча пройдзе з 6 па 10 снежня. «Гэта будзе самая важная падзея ў лічбавай індустрыі гэтага года», – падкрэсліў Шубэрт:
-Запрапанаваны Польшчай лейтматыў саміты: Internet Unitet, то бок аб’яднаны, адкрыты і даступны для ўсіх інтэрнэт. Абмяркоўвацца будзе шмат стратэгічных, нарматыўных і тэхналагічных тэм.
У саміце прымуць удзел прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, генеральны сакратар ААН і міністры, адказныя за лічбоўку з усяго свету. Лічбавы саміт ААН пройдзе ў 16-ы раз. У наступныя гады гэтае мерапрыемства будзе арганізоўвацца, між іншым Японія і Расія.
IAR/аз