Краіны Вышаградскай групы пануюць стварыць сумесную сетку хуткасных чыгуначных злучэнняў. Лідары Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі абмяркоўвалі гэтае пытанне на апошнім саміце Вышаградскай групы ў Будапешце.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Караль Суруўка:
- Паводле папярэдніх планаў маршрут хуткай чыгункі будзе праходзіць праз Варшаву, Брно, Браціславу і Будапешт. Цягнікі будуць пераадольваць згаданую трасу з хуткасцю да 300 кіламетраў на гадзіну. Дзякуючы гэтаму час падарожжа можа скараціцца з 12 да нават 3 гадзінаў. Венгерскі прэм’ер Віктар Орбан падкрэсліваў адчас сміту, што не магчыма спалучыць Поўдня і Поўначы Еўропы без хуткаснай чыгункі. Краіны Вышаградскай групы пры будаўніцтве хуткаснай чыгункі плануюць супрацоўнічаць, між іншым, з карэйскімі кампаніямі. Пра гэта лідары групы размаўлялі падчас саміту ў Будапешце з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам.
IAR/аз