Старшыня кампаніі Tauron Новыя тэхналогіі (Tauron Nowe Technologie), якая ўваходзіць у склад Групы Tauron – найбуйнейшага дыстрыбутара электраэнергіі ў Польшчы, абвясціў аб будаўніцтве паўтысячы новых аўтамабільных зарадных станцый. Праект будзе рэалізаваны на працягу двух гадоў.
Артур Важоха (Artur Warzocha)паведаміў Польскаму радыё, што зарадныя станцыі будуць адкрытыя ў зоне дзеяння групы, то бок на тэрыторыі чатырох ваяводстваў – Ніжнесілезскага, Апольскага, Сілезскага і Малапольскага:
-Мы спадзяемся, што цягам некалькіх бліжэйшых гадоў, гаворка ідзе пра 5-6 гадоў, нам удасца павялічыць колькасць згаданых станцый, як мінімум у пяць разоў. Мы імкнемся да таго, каб у максімальнай адлегласці 1-2 кіламетраў кіроўцы маглі знайсці нашую зарадную станцыю, дзе змогуць зарадзіць свой электрамабіль.
Цягам апошніх двух гадоў Tauron увёў у эксплуатацыю 100 зарадных станцый для электрамабіляў.
IAR/аз