Беларуская Служба

Аналіз брусельскага інстытута пацвярджае шкодныя дзеянні «Газпрома»

09.11.2021 08:03
Гаворка ідзе аб прыпыненні паставак у Еўропу па трубаправодах, якія праходзяць праз Польшчу, Беларусь і Украіну.
Аўдыё
  • Аналіз брусельскага інстытута пацвярджае шкодныя дзеянні «Газпрома».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/BalkansCat

Аналіз прэстыжнага брусельскага даследчага Інстытута Бройгеля пацвярджае дзейнасць «Газпрома», пра якую раней паведамляла Польшча. Гаворка ідзе аб прыпыненні паставак у Еўропу па трубаправодах, якія праходзяць праз Польшчу, Беларусь і Украіну. Кампанія PGNiG некалькі дзён таму паведаміла, што доўгатэрміновы кантракт выконваецца, але пастаўляецца мінімальная колькасць сыравіны.

Інстытут Бройгеля пацвярджае, што Расія скараціла пастаўкі ў Еўрасаюз. Шляхі, па якіх Расея перадае газ на нязменным узроўні, гэта Nord Stream. Аднак у выпадку іншых шляхоў, якія ідуць транзітам праз Украіну, Беларусь і Польшчу, колькасць газу за апошнія месяцы істотна скараціўся, кажуць брусельскія эксперты.

«Ямал» і «Дружба» – гэта два транзітныя газаправоды, па якіх Расея зараз спыніла перадачу блакітнага паліва. У «Газпроме» ўжо заяўляюць, што калі будзе адобраны сертыфікат «Nord Stream 2», то на еўрапейскім рынку будзе больш газу і высокія цяпер цэны знізяцца.

Пад ціскам групы краінаў, у тым ліку Польшчы, эксперты Еўракамісіі пачалі даследаваць сітуацыю на газавым рынку з пункту гледжання маніпуляцый і нядобрасумленнай канкурэнцыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі