Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, інфляцыя ў кастрычніку склала 6,8% у гадавым вылічэнні. У ацэнцы аналітыкаў Bank Pekao SA, у сувязі з дынамікай росту коштаў, чарговае павышэнне Нацбанкам працэнтных ставак вельмі верагоднае і можа адбыцца яшчэ ў снежні (прыкладна на 50-75 базавых пунктаў).
Эканаміст Bank Pekao SA Пётр Барткевіч(Piotr Bartkiewicz) лічыць, што нечаканым з’яўляецца маштаб росту коштаў паліва(вугалю) ў кастрычніку. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён склаў 18,3%, у параўнанні з вераснем гэтага года – 12,8%:
-У кастрычніку найбольш здзівіў рост цаны апалу (апалавага паліва). Тут мы не ведаем падрабязнасцей, але хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кошт вугалю, які моцна вырас.
Pост коштаў закрануў практычна ўсе катэгорыі тавараў і паслуг за выключэннем, напрыклад, тэлекамунікацыйнага абсталявання, аплатаў за радыё і тэлебачанне. У наступныя месяцы інфляцыя будзе вышэйшай, перасцерагае
-Шмат сведчыць пра тое, што інфляцыя складзе як мінімум 7% яшчэ ў лістападзе. Дзеля гэтага дастатковы рост цаны паліва. На пачатку наступнага года, у студзені паказчык можа скласці 8%,а нават больш. Варта памятаць, што цэны прадуктаў харчавання толькі пачынаюць расці.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у кастрычніку ў Польшчы цэны прадуктаў харчавання выраслі на 4,7% у гадавым вылічэнні, у тым ліку найбольш цэны хлеба (на 9,4%), птушынага мяса (на 18,8%) і яек (на 9,6%). На думку эканаміста, у наступныя месяцы дынаміка росту цэн прадуктаў харчавання можа скласці 8-9% у гадавым вылічэнні:
-Гэта беручы пад увагу тое, што адбываецца з энергіяй, угнаеннем, тэндэнцыямі на сусветных рынках. У бліжэйшым часе перспектывы інфляцыі песімістычныя, паколькі яна будзе расці.Піку можна спадзявацца ў студзені-лютым. Пазней яна пачне павольна паніжацца да інфляцыйнай мэты.
Інфляцыйная мэта Нацыянальнага банку Польшчы складае 2,5% з магчымасцю адхілення на адзін працэнт уверх або ўніз. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у гадавым вылічэнні найбольш на рост інфляцыі ў кастрычніку паўплываў рост кошту транспарту – на 22,1%. Цэны звадкаванага прыроднага газу выраслі на 53,1%, дызельнага паліва – на 34,5 працэнта, а бензіну – на 31%. Значны ўплыў на агульны паказчык меў таксама рост цэн на харчовыя тавары – на 4,7%, коштаў утрымання дому і энерганосьбітаў – на 9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У сваю чаргу кошт вывазу смецця павялічыўся на 18,5%, газу – на 16,1%, электраэнергіі – на 9,5 %.
У параўнанні з папярэднім месяцам найбольш выраслі цэны на адзенне і абутак (на 3,2 %), транспарт (на 2,3%), цэны жылля (на 2%) і прадуктаў харчавання (на 0,5%).
IAR/аз