Беларуская Служба

Турыстычная галіна ў Польшчы змагаецца з недахопам супрацоўнікаў

16.11.2021 07:21
На актуальную сітуацыю ў турыстычнай галіне ўплывае не толькі пандэмія, але таксама кадравыя праблемы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Rodrigo_SalomonHC/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адной з галоўных праблем турыстычнай галіны ў Польшчы з’яўляецца адсутнасць дастатковай колькасці супрацоўнікаў. Апрача таго, з-за пандэміі, сітуацыя ў гэтай галіне па-ранейшаму вельмі складаная. Таму на думку намесніка міністра спорту і турызму Анджэя Гут-Мастовага(Andrzej Gut-Mostowy), самае важнае, каб магчымыя абмежаванні, звязаныя з чацвёртай хваляй пандэміі, не былі празмерна жорсткія для турызму:

-Зараз важна, каб пандэмія не перашкаджала турызму вярнуцца на сваю папярэднюю сцежку развіцця – гэта адна справа. Другая справа- трэба задумацца пра тое, што зрабіць, каб развіцця згаданай галіны не тармазіла адсутнасць супрацоўнікаў.

Паводле віцэ-міністра спорту і турызму, каб пераадолець кадравыя праблемы ў турыстычнай галіне трэба, каб пацікавіліся ёй вучні. Між іншым, гэтаму павінен служыць « Мабільны адукацыйны цэнтр «Турыстычная школа », які падарожнічае па краіне да снежня.

IAR / аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі