Беларуская Служба

У бліжэйшыя месяцы ў Польшчы не будзе росту беспрацоўя

23.11.2021 15:16
Міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg) зазначае, што сёння ў Польшчы працадаўца шукае працаўніка.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePressmaster/ Shutterstock

У бліжэйшыя месяцы ў Польшчы не будзе росту беспрацоўя. Паводле ацэнак Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі, узровень беспрацоўя на канец кастрычніка гэтага года склаў 5,5 працэнта. Міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg) зазначае, што сёння ў Польшчы працадаўца шукае працаўніка. Часткова да гэтага прычынілася пандэмія.

 - Мільярды злотых, якія дзяржава ўклала ў рынак працы для абароны працоўных месцаў у час пандэміі, а гэта больш за 270 мільярдаў злотых, паўплывала на тое, што рынак працы ў Польшчы стабільны. Цяперашні ўзровень беспрацоўя – 5,5% і ён такі, які быў напярэдадні пандэміі ў лютым 2020 г. У наступных месяцах, хутчэй за ўсё, росту беспрацоўʼя чакаць не варта.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Польшчы на канец кастрычніка складаў ад 3,2 працэнта ў Вялікапольскім ваяводстве ў заходняй частцы краіны да 8,6 працэнта ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, якое мяжуе з Расіяй.

Добрая сітуацыя на рынку працы ў Польшчы пацвярджаецца і звесткамі Еўрастата. У верасні 2021 года ўзровень беспрацоўя ў Польшчы, разлічаны паводле вызначэння Еўрастата, склаў 3,4 % супраць 6,7 % у цэлым Еўрапейскім Саюзе і 7,4 % у зоне еўра.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі