Міністэрства фінансаў заявіла аб увядзенні правілаў дзеля барацьбы з нелегальным працаўладкаваннем і выплатай часткі заробку "ў канверце". Новыя правілы павінны ўступіць у сілу на пачатку наступнага года.
Намеснік міністра фінансаў Ян Сарноўскі (Jan Sarnowski) патлумачыў, што пасля змены палажэнняў адказнасць за нелегальныя дзеянні, то бок працу без дамовы, заніжаныя заробкі, будзе несці наймальнік, а не працаўнік.
- Мы такім чынам даем шанцы для выпраўлення ўзаемадачыненняў паміж працадаўцам і працаўніком, і сумленных разлікаў за працу ў адпаведнасці з законамі. Абвяшчаецца, быццам бы, падатковая амністыя, бо калі ў наймальніка дагэтуль не праводзілася падатковая інспекцыя, то пратэрмінаванага падатку з працэнтамі за 2021 год і раней, плаціць не будуць ні працаўнік, ні працадаўца.
Незаконнае працаўладкаванне і выплата заробкаў «у канверце» негатыўна адбіваецца на сацыяльнай абароне работнікаў, у тым ліку на будучай пенсіі.
Дадзеныя Міністэрства фінансаў сведчаць, што з'ява нелегальнага працаўладкавання і і выплатаў “у канверце” закранае каля 1,5 мільёна чалавек у Польшчы. Фінансавыя страты для дзяржавы ацэньваюцца прыкладна ў 17 мільярдаў злотых штогод.
яс
У далучаным файле эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»