З серады, 1 снежня, змяняюцца правілы аплаты за праезд на частках аўтамагістраляў А2 і А4. Апоўначы шлагбаумы будуць паднятыя, а ручная сістэма аплаты за праезд перастане дзейнічаць.
Змены ў асноўным тычацца легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
Аднак зняццё шлагбаумаў не азначае, што плата адмяняецца. Усё роўна прыйдзецца заплаціць за праезд.
Як паведаміў Даніэль Русак з Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, заплаціць можна будзе праз прыкладанне ў тэлефоне, таксама можна будзе купіць білет на аўтастраду:
- Купіць білет праз дадатак вельмі проста – трэба выбраць трасу – пазначыць яе пачатак і канец, напісаць нумары аўтамабіля ці матацыкла, дату і гадзіну праезду. На гэтай аснове будзе вызначана аплата.
За неаплачаны праезд прадугледжаны штраф да 500 злотых ($120).
яс