На столькі падаражалі тавары і паслугі ў гэтым месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленнем. Эканамістка Моніка Куртэк паведаміла, што паказчык інфляцыі аказаўся вышэйшым, чым чакалася і наогул інфляцыя была найвышэйшай са студзеня 2000 года.
- З апублікаваных дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вынікае, што на інфляцыю ў асноўным уплываў рост цэн на прадукты харчавання (гэты рост склаў 6,4% у параўнанні з мінулым годам), рост цэн на энерганосьбіты (13,4%) і кошты на паліва, якія выраслі на 36,6%.
Моніка Куртэк дадала, што заўважны рост інфляцыі і па іншых катэгорыях тавараў. Эканамістка мяркуе, што лістападаўскія паказчыкі інфляцыі прымусяць Раду грашова-крэдытнай палітыкі павысіць працэнтныя стаўкі, то бок падаражэюць крэдыты, разам з тым вырастуць працэнтныя стаўкі па банкаўскіх дэпазітах.
У кастрычніку інфляцыя ў Польшчы складала 6,8 %.
Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер усклаў адказнасць за рост цэнаў на тых, хто маніпулюе коштамі на газ і запасамі газу. На яго думку, інфляцыю падганяюць пастаўшчыкі блакітнага паліва, а таксама цэны на квоты на выкіды вуглякіслага газу ў Еўрасаюзе. Пётр Мюлер паведаміў, што Польшча будзе падымаць гэтае пытанне на форуме ЕС.
- Правілы продажу і абароту гэтымі квотамі будуць абмяркоўвацца на бліжэйшым паседжанні Еўрапейскай камісіі, таму што якраз на гэта Еўракамісія мае ўплыў і такім чынам можна згладзіць наступствы інфляцыі.
Польшча будзе патрабаваць вызначэння новых правіл гандлю квотамі на выкіды CO2.
яс
Далучаны эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»