Беларуская Служба

У сувязі з ростам інфляцыі ўрад рыхтуе дапамогу для найбяднейшых палякаў

14.12.2021 10:14
Дапамога будзе складаць ад 400 да 1150 злотых(ад 87 да 250 еўра) у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі і даходаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

На мінулым тыдні Сейм Польшчы прыняў закон аб дапамозе, які з’яўляецца часткай урадавага «антыінфляцыйнага шчыта». Закон уводзіць рашэнні, накіраваныя на падтрымку найбольш патрабуючых грамадзян у пакрыцці часткі выдаткаў на энерганосьбіты і прадукты харчавання, цэны якіх пастаянна растуць. Дапамога будзе складаць ад 400 да 1150 злотых(ад 87 да 250 еўра) у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі і даходаў.

Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Роберт Тэлюс(Robert Telus) заявіў, што закон аб дапамозе з'яўляецца адказам ураду на цяперашні рост інфляцыі:

- Гэта дзеянне з мэтай прыпынення растучай інфляцыі. Гэта роля ўраду – рэагаваць на такія сітуацыі і дапамагчы тым, якім не хапае грошай заплаціць рахункі за электраэнергію. Менавіта такім чынам дзейнічае ўрад.

Дапамогай змогуць скарыстацца аднаасабовыя хатнія гаспадаркі, якіх месячныя даходы не перавышаюць 2100 злотых( больш за 456,5 еўра), або 1500 злотых( больш за 326 еўра) на чалавека ў выпадку шматасабовых хатніх гаспадарак. Сродкі можна будзе атрымаць у дзвюх частках – першую да 31 сакавіка, а другую да 2 снежня будучага года.

Паводле аўтараў законапраекта, агульны бюджэт праграмы дапамогі не павінен перавысіць 1,4 мільярда злотых (больш 304 мільёны еўра). Цяпер законапраект разгледзіць Сенат – вышэйшая палата польскага парламента.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскі ўрад спрабуе абмежаваць наступствы інфляцыі і падрыхтаваў «антыінфляцыйны шчыт»

30.11.2021 15:38
Урад уводзіць кампенсацыю насельніцтву за рост цэнаў.

Апытанне: Палякі без энтузіязму ўспрынялі ўрадавы «антыінфляцыйны шчыт»

13.12.2021 14:55
Толькі 20% апытаных лічаць, што захады, прынятыя ўрадам спыняць інфляцыю.