Польшча разлічвае, што на пачатку студзеня адновіць перамовы з Чэхіяй з нагоды спрэчкі вакол рудні бурага вугалю ў Тураве.
Пра гэта паведаміла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва (Anna Moskwa), якая ў панядзелак сустрэлася ў Бруселі з чэшскім міністрам.
- У Чэхіі новы ўрад, таму я думаю, што міністру патрэбны час. Мы ўвесь час гатовыя да перамоваў. Калі я стала міністрам, я адразу паехала ў Чэхію. Мне не трэба было шмат часу, каб пазнаёміцца з тэмай і працягваць перамовы. Мы чакаем ад чэшскага боку, што пераемнасць у перамовах будзе. Я ўжо накіравала віншаванні і пісьмовае запрашэнне да перамоваў, і буду яго рэгулярна аднаўляць, – сказала Анна Москва, міністр клімату і навакольнае асяроддзя Польшчы.
Чэхія даказвае, што рудніковы комплекс і электрастанцыя ў Тураве выклікае зніжэнне ўзроўню вады на чэшскай памежнай тэрыторыі і абвінавачвае Польшчу ў парушэнні законаў. Улады Прагі падалі скаргу ў Суд ЕС на Польшчу і папрасілі забараніць здабычу да вырашэння канфлікту ў Люксембургу.
Еўрапейскі суд задаволіў гэтую просьбу і ў верасні наклаў на Польшчу штраф у памеры паўмільёна еўра за кожны дзень працы рудні. Сёння штраф складае ўжо 47 млн еўра.
Польскі ўрад заявіў, што шахта і электрастанцыя ў Тураве не будуць спыненыя, таму што яны з’яўляюцца важным элементам польскай энергасістэмы, забяспечваючы каля 7 працэнтаў энергіі краіны. Варшава падкрэслівае, што разлічвае на вырашэнне канфлікту ў двухбаковых перамовах з Прагай.
яс