Шахцёры кампаніі Polska Grupa Górnicza (PGG) пачалі блакаваць адгрузку вугалю з шахтаў на электрастанцыю. Блакада будзе доўжыцца два дні. Гэта акцыя пратэсту пасля правалу перамоваў з кіраўніцтвам кампаніі аб кампенсацыі за адпрацаваныя выходныя.
Шахцёры сцвярджаюць, што ўжо некалькі месяцаў яны працуюць звышурочна і ў выходныя дні, дзякуючы чаму не было перабояў у пастаўках энергіі і цяпла. Аднак бюджэт кампаніі не быў павялічаны сродкамі на плату за працу звыш устаноўленага рабочага часу.
Кампанія PGG знаходзіцца ў рэжыме падрыхтоўкі да забастоўкі з 21 снежня. Тады у знак папярэджання шахцёры таксама перакрывалі рэйкі. Страйкоўцы заяўляюць, што скасуюць акцыю, калі будзе дасягнутая дамоўленасць.
Пасля перамоваў, якія прайшлі на мінулым тыдні і скончыліся без узгадненняў, прадстаўнік ураду (намеснік кіраўніка Мністэрства дзяржактываў) Пётр Пызік патлумачыў, што цяпер самае галоўнае для горназдабыўной галіны– увесці папраўку ў так званы закон аб горназдабыўной прамыслоўасці. Гаворка ідзе аб сістэмным забеспячэнні фінансавай ліквіднасці вугальных кампаній.
Закон – хоць і быў прыняты Сэймам – патрабуе адабрэння Сенатам і паведамлення Еўрапейскай камісіі.
IAR/яс