Урад падказвае, як выкруціцца ў гэтай сітуацыі.
Справа ў тым, што кааператывы, у адпаведнасці з дзеючымі нормамі, разглядаюцца як прадпрыемства. А для бізнесу рост аплатаў за газ складае менавіта сотні працэнтаў. Рост цэн значна меншы для індывідуальных спажыўцоў – каля 50 адсоткаў.
Таму прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер нагадаў, што жыллёвыя кааператывы могуць перайсці з бізнес-тарыфу на індывідуальны тарыф. То бок, кожны ўладальнік ці наймальнік кватэры павінен падпісаць індывідуальны дагавор з пастаўшчыком газу.
- Дзейсныя законы дазваляюць перайсці на індывідуальны тарыф. Спажыўцы газу павінны заключыць кантракт з пастаўшчыком газу. Новы закон для гэтага не патрэбны. Цяпер галоўнае – паведаміць усе жыллёвыя кааператывы аб тым, што яны могуць скарыстацца гэтым правам. Упраўленне рэгулявання энергетыкі таксама зазначае, што да такіх суб'ектаў гаспадарання з жыллёвага сектара адносяцца правілы аб індывідуальных карыстальніках і адпаведныя тарыфы.
Сёння ўступаюць у сілу палажэнні Закона аб абароне ад гвалтоўнага росту цэн энерганосьбітаў у Польшчы. Гэта дапамога хатнім гаспадаркам, у якіх сярэднямесячны даход не перавышае 2100 злотых (460 еўра) у аднаасобнай сямʼі або 1500 злотых (330 еўра) на чалавека ў шматасобнай сямʼі.
Дапамога будзе прызначацца на ўвесь 2022 год, яе памер будзе залежаць ад колькасці чалавек у сямʼі. Аднаасобныя семʼі атрымаюць 400 злотых (90 еўра), з 2-3 чалавек – 600 злотых (130 еўра), 4-5 – 850 злотых (185 еўра), а семʼі з 6 і больш чалавек – 1150 злотых (250 еўра).
Калі сямʼя ацяпляе дом вугальным або вугляродным палівам, памер дапамогі будзе павялічаны на 25 працэнтаў.
яс