Чаканні палякаў на наступны год – гэта ў першую чаргу скарачэнне інфляцыі, паляпшэнне адносін з ЕС і зніжэнне падаткаў, пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзеныя кампаніяй United Surveys для выдання Dziennik Gazeta Prawna.
43,5 працэнта апытаных паказалі на неабходнасць барацьбы з высокімі коштамі. Зніжэння інфляцыі чакаюць 43 працэнты апытаных выбаршчыкаў апазіцыі і толькі 24 працэнты прыхільнікаў кіроўнай кааліцыі.
Як паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, рэспандэнты чакаюць таксама паляпшэння адносінаў Польшчы з Еўрасаюзам(32,7%). На трэцім месцы апынуліся чаканні, звязаныя са зніжэннем падаткаў.
Далейшыя месцы ў апытанні занялі такія чаканні, як: паляпшэнне сітуацыі ў сферы аховы здароўя (амаль 30 працэнтаў), змена ўлады (каля 25 працэнтаў), змены ў судовай сістэме (каля 20 працэнтаў) і забеспячэнне бяспекі мяжы з Беларуссю (каля 16 працэнтаў).
Цікава, што апытаныя ў найменшай ступені чакаюць зніжэння ўзроўню беспрацоўя (прыблізна 3 працэнты рэспандэнтаў) і рашэнняў, датычных паслаблення або абвастрэння эпідэмічных абмежаванняў.
аз