Беларуская Служба

Мінфін: Новымі падатковымі зменамі скарыстаецца 18 мільёнаў палякаў

11.01.2022 11:09
Змены карысныя для польскіх пенсіянераў, шматдзетных сем’яў і асобаў, якія зарабляюць найменш, запэўніваюць улады.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня польскага Упраўлення сацыяльнага страхавання (поль. ZUS) паведаміла, што ў выніку ажыццяўлення новай сацыяльна-эканамічнай праграмы «Польскі парадак», вышэйшыя пенсіі, у тым ліку пенсіі па інваліднасці, атрымалі больш за 8 мільёнаў палякаў. Гэта, паводле Гертруды Усціньскай (Gertruda Uścińska), большасць польскіх пенсіянераў і інвалідаў:

- 8 мільёнаў 100 тысяч палякаў, то бок амаль 94% пенсіянераў і больш за 98% інвалідаў, якіх пенсіі не перавышаюць больш за 1 086 еўра (4 920 злотых) з улікам падаткаў і збораў, са студзеня атрымаюць нават да 40 еўра (180 злотых) больш у месяц. Гэты рост датычыць 6 мільёнаў пенсіянераў і 2 мільёнаў 100 тысяч інвалідаў.

У сваю чаргу міністр сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг(Marlena Maląg) запэўніла, што ўсе пачатковыя памылкі ў налічэнні падатку будуць неадкладна выпраўленыя. Нагадваем, прадстаўнікі некаторых прафесійных групаў, напрыклад, настаўнікі, якія атрымалі ўжо першыя выплаты паводле новых падатковых правілаў, паведамлялі пра тое, што насуперак заявам кіруючых, іх зарплаты зменшыліся:

- Я хачу ўсіх супакоіць. Калі на пачатковым этапе ажыццяўлення зменаў адбыліся нейкія памылкі ў налічэнні падатку, то мы ўжо маем дзеля гэтага неабходныя інструменты. У лютым памылкова налічаны падатак будзе вернуты на рахункі разам з пенсіямі за гэты месяц. З гэтай мэтай не трэба падаваць ніякіх адмысловых заяваў ва Упраўленне сацыяльнага страхавання.

Новыя падатковыя правілы ўступілі ў сілу 1 студзеня бягучага года. Яны, між іншым, прадугледжваюць павелічэнне сумы, якая не абкладваецца падаткам да больш за 6, 5 тысячы еўра (30 тыс. злотых) і падатковага парога з амаль 19 тысяч еўра (85 тыс. Злотых) да амаль 26,5 тысячы еўра (120 тыс. Злотых).

У тым ліку, Міністэрства фінансаў гарантуе, што грамадзяне, якія на падставе дамовы аб працы зарабляюць да 1 тысячы 258 еўра (5 700 злотых) з улікам падаткаў і збораў не страцяць на зменах уведзеных праграмай, у сваю чаргу асобы, якія зарабляюць да больш за 2 тысяч 825 еўра(12 800 злотых) з улікам падаткаў і збораў не павінны страціць.

Паводле Міністэрства фінансаў, рэформы, уведзеныя ў рамках праграмы «Польскі парадак», павінны быць карыснымі або нейтральнымі для 18 мільёнаў палякаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Агляд найважнейшых эканамічных падзеяў 2021 года

31.12.2021 16:12
Яшчэ раз вяртаемся да найважнейшых падзеяў, якія адбыліся ў польскай эканоміцы ў 2021 годзе.