Беларуская Служба

Безнаяўныя разлікі становяцца ўсё больш папулярнымі таксама ў вёсцы

11.01.2022 17:01
Найбольшыя цяжкасці з безнаяўнымі разлікамі назіраюцца ў агратурызме, арэндзе памяшканняў, а таксама ў цырульнікаў і касметолагаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Stokkete /Shutterstock.com

Колькасць гандлёвых і сэрвісных пунктаў у вёсках, дзе можна плаціць карткай, расце, хаця ў Польшчы ўсё ж яшчэ шмат месцаў, дзе прымаюць толькі наяўныя грошы. Варшаўскі банкаўскі інстытут і Фонд «Безнаяўная Польшча» апублікавалі чацвёртае даследаванне на гэтую тэму.

Старшыня фонду Гражына Цюржыньска(Grażyna Ciurzyńska) паведаміла, што ў параўнанні з 2018 годам зменшылася колькасць населеных пунктаў у Польшчы без магчымасці безнаяўнага разліку:

- Гэткіх месцаў цяпер каля 8%. Гаворка ідзе пра населеныя пункты, у якіх у краме можна заплаціць выключна наяўнымі. Для параўнання ў 2018 годзе згаданы паказчык складаў 20%. Гэта велізарны прагрэс. У сваю чаргу зараз сярэдняга адлегласць ад крамы, банкамата ці бензакалонкі, у якіх мы можам заплаціць крэдытнай карткай удвая меншая – складае каля 7 кіламетраў.

Паводле апошняй справаздачы, падрыхтаванай Агнешкай Гутэрска з Торуньскага ўнівэрсытэта Мікалая Каперніка, найбольшая колькасць месцаў, у якіх плаціць можна выключна наяўнымі грошамі, зафіксаваная ў Заходнепаморскім і Апольскім ваяводствах (па 9), як а таксама ў Вармінска-Мазурскім (8). У сваю чаргу, найбольшая колькасць населеных пунктаў без гандлёвых і сэрвісных пунктаў знаходзіцца ў Падляшскім (40), Лодзінскім (37) і Любускім (35) ваяводстваў.

Калі гаворка ідзе пра галіны эканомікі, то найбольшыя цяжкасці з безнаяўнымі разлікамі назіраюцца ў агратурызме, арэндзе памяшканняў, а таксама ў касметолагаў і цырульнікаў.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі