Як надоечы паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы, у снежні цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8,6 працэнта. Галоўны эканаміст Паштовага банку(Bank Pocztowy) Моніка Куртэк(Monika Kurtek) сказала, што на павышэнне інфляцыі паўплываў, сярод іншага, рост коштаў на транспарт:
- Падрабязныя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць пра тое, што ў снежні надалей найбольш выраслі кошты на транспарт – больш за 22 працэнты ў гадавым вылічэнні. Выразна павялічыліся кошты жылля – на больш за 11 працэнтаў у гадавым вылічэнні, на 8,6 працэнта вырасці цэны прадуктаў харчавання, на 8,4 працэнта цэны паслугаў у рэстаранах і гасцініцах.
Моніка Куртэк лічыць, што апублікаваныя дадзеныя ўмацуюць перакананне членаў Савета па грашова-крэдытнай палітыцы ў неабходнасці далейшага павышэння працэнтных ставак:
- Інфляцыя на настолькі высокім узроўні, што няма сумневаў, што Савет па грашова-крэдытнай палітыцы будзе працягваць павышэнне працэнтных ставак. Павышэння можна спадзявацца ўжо ў лютым прыкладна на 50 базавых пунктаў. Рэферэнтная стаўка пра, якую кажа старшыня НБП – гэта 3 працэнты. Хутчэй за ўсё, сёлета – гэта будзе найніжэйшы ўзровень згаданай стаўкі.
Цяпер базавая працэнтная стаўка ў Нацыянальным банку Польшчы складае 2,25 працэнта. У адказ на хуткі тэмп росту цэн прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў другі «Антыінфляцыйны шчыт». Праграма прадугледжвае, між іншым, зніжэнне ПДВ на паліва з 23 да 8 працэнтаў, а ПДВ на прадукты харчавання, газ і ўгнаенні – да нуля.
IAR/аз