Беларуская Служба

Палякі імкнуцца да зліцця паліўных кампаній PKN Orlen i Lotos

18.01.2022 10:03
Зараз важнае, каб дзейнічаць у межах усяго рэгіёна, а не толькі адной краіны, пераконвае старшыня PKN Orlen Даніэль Абайтэк.
PKN Orlen
PKN Orlen Karolis Kavolelis/Shutterstock

Старшыня паліўнай кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк(Daniel Obajtek) пераконвае, што зліццё кампаній Orlen і Lotos – гэта інвестыцыя ў будучыню, дзякуючы якой узнікне канцэрн, які зможа справіцца з энергетычнай трансфармацыяй.

Каб ажыццявіць зліццё, Saudi Aramco набудзе 30% акцый нафтаперапрацоўчага завода Lotos у Гданьску, а венгерская кампанія MOL – 417 бензакалонак Lotos. Узамен кампанія PKN Orlen за амаль за 229 мільёнаў еўра купіць ад кампаніі MOL 144 заправачных станцый у Венгрыі і 41 у Славакіі. Даніэль Абайтэк падкрэсліў, што зараз важнае, каб дзейнічаць у межах усяго рэгіёна, а не толькі адной краіны:

- Мы пачынаем супрацу з найбольшай кампаніяй свету, якая прызначае на даследаванні мільярды долараў, валодае сучаснай тэхналогіяй. Гэта будучыня. НПЗ, якія не звязаныя нафтахімічнай прамысловасцю не маюць перспектываў.

Даніэль Абайтэк таксама нагадаў, што з саудаўцамі былі заключаныя тры кантракты – на пастаўкі нафты, па супрацоўніцтве ў галіне даследаванняў і распрацовак і па сумесным аналізе інвестыцый у нафтахімічную сферу:

-Гэта дамова ў галіне аналізаў і развіцца нафтахімічнай сферу. Гаворка ідзе пра ўвесь рэгіён. Сёння ніхто не будуе нафтапераапрацоўчай галіны на аснове адной краіны. Таксама Orlen – гэта кампанія, нацыянальныя даходы якой складаюць толькі 40 працэнтаў, а 60 працэнтаў – гэта вонкавыя даходы.

Продаж акцый з'яўляецца адной з умоваў згоды Еўракамісіі на зліццё кампаніяў Orlen i Lotos.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі