Беларуская Служба

«Расія аказвае ціск на міжнародны газавы рынак»

18.01.2022 12:07
Рост коштаў на прыродны газ можа спыніць выключна жорсткая пазіцыя Еўракамісіі і краінаў- членаў ЕС, лічыць віцэ-міністр дзяржаўных актываў Польшчы.
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Мацей Малецкі(Maciej Małecki) лічыць, што толькі жорсткая пазіцыя Еўракамісіі і краінаў Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі можа спыніць рост коштаў на прыродны газ.
Паводле палітыка, цяперашні рост цэн на гэтую сыравіну на еўрапейскім рынку – гэта вынік наўмысных дзеянняў Масквы з мэтай прымусіць Захад пагадзіцца на запуск Nord Stream 2:

- Расія памяняла танкі і карабіны Чырвонай Арміі на газаправоды і нафтаправоды. Яна нядобрасумленна выкарыстоўвае энергетычную сыравіну для прасоўвання сваёй пазіцыі на міжнароднай арэне. Уладзімір Пуцін імкнецца дасягнуць дзвюх мэтаў. Па-першае, ён хоча зрабіць выключэнне ў еўразвязаўскім заканадаўстве для газаправода Nord Stream 2. Па- другое, ён хоча прымусіць заходнія краіны заключыць з «Газрпомам» доўгатэрміновыя кантракты на пастаўкі газу.

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Мацей Малецкі дадаў, што Польшча, як лідар Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, павінна абараняць энергетычную бяспеку краін рэгіёну. Адсюль і моцны супраціў у дачыненні да газаправоду Nord Stream 2, які непасрэдна пагражае энергетычнай бяспецы як Польшчы, так і Украіны. Запуск паставак газу непасрэдна з Расіі ў Германію таксама дазволіць уладам у Маскве аказваць большы ціск на краіны Заходняй Еўропы.

IAR / аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі