Беларуская Служба

Рознічны тавараабарот у снежні вырас на 8 працэнтаў

25.01.2022 08:01
Апошнія дадзеныя сведчаць пра выдатны стан польскай эканомікі напрыканцы 2021 года, лічыць эканаміст Моніка Куртэк.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рознічны тавараабарот у снежні павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8 працэнтаў. Такую інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Галоўны эканаміст Паштовага банка (Bank Pocztowy) Моніка Куртэк(Monika Kurtek) сказала, што апублікаваныя дадзеныя крыху горшыя, чым прагнозы экспертаў, але гэта надалей вельмі высокі рост:

- Дадзеныя, датычныя паасобных катэгорый тавараў, паказваюць, што ў снежні продаж быў сапраўды высокі. Некаторых катэгорый датычыў высокі рост таксама ў месячным вылічэнні, што можа сведчыць пра ўплыў перыяду Калядаў. Але ёсць таксама групы тавараў, продаж якіх даўжэйшы час утрымліваецца на вышэйшым узроўні. Гаворка ідзе пра мэблю, бытавую тэхніку, тэкстыльныя вырабы, як вопратка ці абутак.

Моніка Куртэк падкрэслівае, што апублікаваныя дадзеныя пацвярджаюць, што польская эканоміка знаходзіцца ў добрым стане:

-Дадзеныя, датычныя рознічнага тавараабароту ў спалучэнні з іншымі дадзенымі, апублікаванымі апошнім часам, як, напрыклад, пра прамысловую вытворчасць іг.д. сведчаць пра выдатны стан польскай эканомікі напрыканцы 2021 года. Сітуацыя на рынку працы складаная для працадаўцаў, якія маюць праблемы знайсці супрацоўнікаў. Працаўнікі патрабуюць таксама павышэння зарплатаў.

Эканаміст лічыць, што хуткі эканамічны рост у спалучэнні з высокай інфляцыяй з'яўляецца аргументам для далейшага павышэння працэнтных ставак у Нацбанку. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў параўнанні з лістападам, у снежні продажы вырас на 14,9 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У снежні ў Польшчы адбыўся рэкордны рост зарплатаў

21.01.2022 17:27
Рост заработнай платы на больш за 11 працэнтаў – адзін з найбольшых, зафіксаваных цягам апошніх кварталаў.