Справа ў тым, каб энергетычная трансфармацыя ў Польшчы была эвалюцыйнай, а не рэвалюцыйнай, лічыць намеснік міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі. Паводле Малгажаты Ярасіньскай-Едынак(Małgorzata Jarosińska-Jedynak), гэта дазволіць размеркаваць яе фінансавыя і сацыяльныя кошты.
Падчас 22-га Кангрэса па энергетыцы і цеплазабеспячэнні Powerpol палітык падкрэсліла ролю справядлівай энергетычнай трансфармацыі:
- Гаворка ідзе пра трансфармацыю, якая будзе ажыццяўлецца ў спосаб бяспечны для грамадства і рэнтабельны для эканомікі. З гэтай мэтай Польшча ўпершыню ў гісторыі еўразвязаўскіх фондаў зможа скарыстацца сродкамі з Фонду справядлівай трансфармацыі. Яго задача – фінансаванне дзеянняў з мэтай абмежавання грамадскіх, эканамічных і экалагічных наступстваў энергетычнай трансфармацыі.
Малгажата Ярасіньска-Едынак дадала, што сродкі з Фонду справядлівай трансфармацыі дапамогуць у змякчэнні наступстваў паступовага закрыцця шахтаў каменнага і бурага вугалю, у тым ліку вугальных электрастанцый. Гаворка ідзе 4,4 мільярда еўра.
Акрамя таго, будуць выкарыстоўвацца дзяржаўныя сродкі, уласныя сродкі горназдабыўных і энергетычных кампаній, а таксама Нацыянальны план рэканструкцыі.
22-гі Кангрэс па энергетыцы і цеплазабеспячэнні Powerpol праходзіць 24-25 студзеня ў Варшаве.
IAR/аз