Беларуская Служба

У 2021 годзе палякі купілі на 7 працэнтаў паліва больш, чым годам раней

25.01.2022 13:01
Паводле агульных ацэнак, унутранае спажыванне ўсіх відаў паліва ў краіне складае прыкладна 35 мільёнаў кубаметраў.
Аўдыё
  • У 2021 годзе палякі купілі на 7 працэнтаў паліва больш, чым годам раней.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

У 2021 годзе палякі купілі на 7 працэнтаў паліва больш, чым годам раней, паведамляе Польская арганізацыя нафтапрамысловасці і гандлю нафтай. Гэта амаль на 2 мільёны кубаметраў больш, чым у 2020 годзе.
Паводле агульных ацэнак, унутранае спажыванне ўсіх відаў паліва ў краіне складае прыкладна 35 мільёнаў кубаметраў.

Кшыштаф Раманюк(Krzysztof Romaniuk) з арганізацыі паведаміў, што спажыванне бензіну вырасла амаль на 10 працэнтаў:

- Калі гаворка ідзе па дызельнае паліва, то рост склаў каля 7 працэнтаў, звадкаваны газ – да 3 працэнтаў. Адбыўся рашучы рост цаны аўтагазу. Ён склаў найбольш сярод трох аўтамабільных паліваў.

Кшыштаф Раманюк дадаў, што летась у сярэднім за адзін літр гэтага паліва трэба было заплаціць на 65 грошаў больш, чым у мінулым годзе:

- Калі сярэдняя цана ў 2020 годзе складала каля 2 злотых за літр, то ў 2021 годзе – ужо 2,67. Гэта значны працэнтны рост. Гэта напэўна адзін з элементаў, які моцна паўплываў на спажыванне аўтагазу.

Поўныя дадзеныя аб рынку паліва ў 2021 годзе Польская арганізацыя нафтапрамысловасці і гандлю нафтай апублікуе на пачатку красавіка.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Кошт на транспарт, жыллё і прадукты харчавання – асноўныя фактары, якія ўплываюць на рост інфляцыі ў Польшчы

18.01.2022 09:01
У снежні цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8,6 працэнта.