Беларуская Служба

Кіраўнік польскага ўраду загадаў праверку цэн у крамах

01.02.2022 16:03
Маравецкі: У адказ на інфляцыю мы панізілі акцызны падатак, ПДВ на газ, на энерганосьбіты, на паліва, бензін, на ацяпленне, на прадукты харчавання. 
Матэвуш Маравецкіscreen TVP

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што адпаведныя інстытуты правяраюць, ці былі паніжаныя цэны на прадукты ў крамах. З сённяшняга дня ў рамках другога Антыінфляцыйнага шчыта ПДВ на асноўныя харчовыя тавары зведзены да нуля.

Падчас канферэнцыі на адной з аўтазаправачных станцый Orlen у Варшаве прэм'ер-міністр заявіў, што, прымаючы меры па зніжэнні інфляцыі, урад вырашыў не чакаць адабрэння Еўракамісіі:

- Часам Еўракамісія працуе даволі павольна, часам аж надта павольна. А інфляцыя ў нас цяпер. У адказ на інфляцыю мы панізілі акцызны падатак, ПДВ на газ, на энерганосьбіты, на паліва, бензін, на ацяпленне, на прадукты харчавання. А з думкай пра цэны харчоў у будучыні, мы паніжаем цэны на штучныя ўгнаенні. Мы чакаем на адказ ЕС аб магчымасці даплат да штучных угнаенняў.

Падчас канферэнцыі прэмʼер-міністр казаў аб зніжэнні ПДВ на паліва з 23 да 8 працэнтаў. Ён падкрэсліў, што дзякуючы гэтай змене на адной запраўцы можна зэканоміць некалькі дзясяткаў злотых.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі