Беларуская Служба

Павялічваецца База заблакаваных дакументаў

01.02.2022 16:11
У апошнім квартале 2021 года злодзеі спрабавалі вымантачыць амаль 2100 крэдытаў на агульную суму 90 мільёнаў злотых.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/siekierski.photo

У чацвёртым квартале 2021 года 32 тысячы дакументаў былі ўнесены ў Базу заблакаваных дакументаў, якія грамадзяне згубілі або дакументы ім скралі.

Агулам на канец мінулага году ў Польшчы было заблакавана больш за два мільёны дакументаў (2 142 582 дакументы) - гаворыцца ў 48-м дакладзе infoDOK Асацыяцыі Польскіх банкаў ( Związek Banków Polskich).

У апошнім квартале 2021 года злодзеі спрабавалі вымантачыць амаль 2100 крэдытаў на агульную суму 90 мільёнаў злотых.

Каардынатар інфармацыйнай кампаніі Базы заблакаваных дакументаў Гжэгаж Кондэк паведаміў, што летась была заблакаваная падобная колькасць як у 2020 годзе.

- І значна меншая ў супастаўленні з 2019 годам – да аб'яўлення пандэміі. Бачна, што за апошнія два гады на многа менш людзей карыстаецца грамадскім транспартам, менш людзей наведвае крамы, што ўскладніла ўмовы дзейнасці злодзеяў, таму і зменшылася колькасць заблакаваных дакументаў. Аднак жа, нягледзячы на меншую колькасць заблакаваных дакументаў, мы ў далейшым назіраем за шматлікімі спробамі вымантачвання крэдытаў.

Гжэгаж Кондэк дадаў, што за ўвесь 2021 год было сарвана амаль 8100 такіх спробаў.

За 2021 год у Базу заблакаваных дакументаў агулам было ўнесена амаль 150 тысяч дакументаў, гэта значыць у сярэднім 408 у дзень. З 2008 года было спынена 100 тысяч спробаў крадзяжу на агульную суму больш за 5 мільярдаў злотых.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі