Нацыянальны банк Польшчы (NBP) выпусціў калекцыйную манету пад назвай «Ахова ўсходняй мяжы Польшчы». Гэта сярэбраная манета наміналам 10 злотых.
У апублікаванай заяве НБП паведаміў, што на рэверсе манеты змешчаны профілі супрацоўнікаў памежнай службы і паліцыі, жаўнер Войска Польскага і выява верталёта памежнай аховы на фоне фрагмента контуру Польшчы з пазначанымі паўночным і ўсходнім участкамі дзяржаўнай мяжы. На аверсе – выява польскага памежнага слупа.
Манету па цане 160 злотых можна набыць у рэгіянальных аддзяленнях банку НБП (NBP) і ў інтэрнэт-краме НБП Kolekcjoner.
яс