Беларуская Служба

«Газпром» не адпраўляе газу транзітам праз Польшчу і Украіну

08.02.2022 17:01
21 снежня «Газпром» спыніў адпраўку газу праз польскі ўчастак газаправода «Ямал-Еўропа».
- -    .
Ямал-Еўропа - расійскі магістральны экспартны газаправод.By Samuel Bailey (sam.bailus@gmail.com) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8462300

«Газпром» ужо два месяцы не пастаўляе газу транзітам праз Польшчу. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», расiйская кампанія не зарэзервавала прапускную магутнасць для газаправоду «Ямал-Еўропа» ў другім і трэцім квартале 2022 году. На думку некаторых аналітыкаў паліўнага рынку, Масква такім чынам выклікае энергетычны крызіс у Еўрасаюзе і спрабуе аказаць ціск на Брусель, каб ён даў дазвол на запуск газаправода «Nord Stream 2».

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

21 снежня «Газпром» спыніў адпраўку газу праз польскі ўчастак газаправода «Ямал-Еўропа». Агенцтва «Інтэрфакс» піша, што расійская кампанія ў студзені зарэзервавала магчымасць адпраўкі ў больш за 19 мільёнаў кубаметраў, але не скарысталася гэткай магчымасцю. Таксама «Газпром» абмежаваў выкарыстанне транзітнай сістэмы Украіны. Некаторыя еўрапейскія палітыкі і эксперты абвінавачваюць Маскву ў дзеяннях, якія прывялі да росту коштаў на газ для еўрапейскіх спажыўцоў. Такія дзеянні з’яўляюцца адным з элементаў ціску на Еўрасаюз, каб ён як мага хутчэй даў згоду на запуск газаправода Nord Stream 2, які злучае Расію з Германіяй па дне Балтыйскага мора. Польшча крытыкавала гэтыя інвестыцыі і на працягу многіх гадоў папярэджвала, што залежнасць ад расійскіх паставак сыравіны з'яўляецца пагрозай для стабільнасці еўрапейскага энергетычнага рынку.

IAR / аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Расія да мінімуму скарачае пастаўкі газу праз газаправод «Ямал-Еўропа»

23.12.2021 09:31
Магутнасці газаправоду «Ямал-Еўропа», які ідзе праз Беларусь, не задзейнічаныя трэці дзень запар.